Прэзідэнцкія дэбаты ў Коньске паказалі, што «Грамадзянская платформа» ды «Права і Справядлівасць» больш не дамінуюць на польскай палітычнай сцэне, — лічыць кіраўнік сацыялагічнага агенцтва IBRiS Марцін Дума.
Паводле апытанняў вядомага ў Польшчы агенцтва, за кандыдатаў дзвюх найбуйнейшых партый сёння хочуць прагаласаваць 60% выбарцаў. Гэта на 10% менш, чым пяць гадоў таму.
Марцін Дума заявіў, што дэбаты ў Коньске з'яўляюцца сімвалічным канцом дуаполіі «Грамадзянскай платформы» ды «Права і Справядлівасці»:
— Думаю, гэтая дуаполія пачала заканчвацца крыху раней. Аднак такі момант, які яскрава нам сёння, прадэманстраваў што «Права і справядлівасць» і Грамадзянская платформа» ужо не з'яўляюцца выключнымі дамінантамі польскай палітычнай сцэны - адбыўся падчас дэбаты ў Коньске.
У пятніцу, 11 красавіка, у Коньске прайшлі дзе прэзідэнцкія дэбаты. Першая быў арганізаваны тэлебачаннем Republika, другі — камандай мэра Варшавы, кандыдата ад «Грамадзянскай платформы» Рафала Тшаскоўскага.
Першапачаткова Рафал Тшаскоўскі павінен быў дэбатаваць толькі з кандыдатам, звязаным з «Правам і справядлівасцю» Каралем Наўроцкім. Аднак пасля пратэстаў іншых канкурэнтаў фармат дэбатаў быў зменены і да ўдзелу былі запрошаны ўсе ахвотныя кандыдаты ў прэзідэнты.
IAR/эж